Краліцкая Біблія
Краліцкая Біблія | |
---|---|
Поўная назва | Bible Svatá, aneb všecka Svatá Písma Starého i Nového Zákona, Bible kralická |
Іншыя назвы | Biblia Kralicka |
Скарачэнне | Kralicka |
Мова | чэшская |
Поўная Біблія апублікавана | 1579—1593 |
Перакладзена з | іўдзейскія і грэчаскія арыгіналы |
Канон | пратэстанцкі |
Вэб-старонка | www.bible.cz |
Кра́ліцкая Бі́блія (чэшск.: Bible kralická) — першы поўны пераклад Бібліі на чэшскую мову, выкананы з арыгіналу. Выкананы ў пратэстанцкім каноне.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Пераклад быў здзейснены чэшскімі братамі па дабраславенні Яна Благаслава. Быў выдадзены ў мясцовасці Краліцы ў Маравіі, адкуль і паходзіць назва перакладу. Першае выданне складалася з шасці тамоў і выйшла ў 1579—1593 гадах. Найбольш папулярным стала трэцяе выданне 1613 года, якое да цяперашняга дню стала найбольш распаўсюджанай і ўжыванай версіяй Бібліі на чэшскай мове.
Новая Краліцкая Біблія
[правіць | правіць зыходнік]У 1994—2009 гадах у асяроддзі евангельскіх хрысціян быў выкананы новы пераклад Бібліі пад першапачатковай назваю «Новая Краліцкая Біблія». Ён, аднак, не быў заснаваны на традыцыйнай Краліцкай Бібліі, як першапачаткова было запланавана. Гэта стала адною з прычын, па якіх пад канец працы пераклад атрымаў назву «Біблія ў перакладзе XXI стагоддзя».